Сёння ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 снежня 2024 года.
Прэміі "За духоўнае адраджэнне" будуць уручаны па выніках мінулага года за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае ўмацаванню духоўных каштоўнасцей і маральных традыцый беларускага народа, патрыятычнаму выхаванню моладзі.
Спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены дзеячы культуры і мастацтва за выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне.