Сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі праходзіла ў Маскве 16 снежня. Абмеркаваны вынікі супрацоўніцтва ў гэтым годзе і намечаны планы налета.
У пасяджэнні, якое праводзілася ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага, удзельнічалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі, міністр культуры Расійскай Федэрацыі Вольга Любімава, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Алена Богдан, прадстаўнікі ведамстваў і вядучых устаноў культуры дзвюх краін.
— Расію і Беларусь звязваюць гісторыя, культура і духоўныя каштоўнасці. На гэтым трывалым падмурку грунтуюцца дружалюбныя адносіны нашых народаў, — сказала Вольга Любімава, адкрываючы сустрэчу.
— З’яўляюцца падобнымі і маюць агульныя карані нашы традыцыі і абрады, мы адзначаем адны святы. Многія сем’і злучаюць роднасныя і сяброўскія сувязі. З найважнейшых напрамкаў супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы — развіццё адзінай культурнай прасторы Беларусі і Расіі, пашырэнне работы па захаванні гістарычнай памяці і гісторыка культурнай спадчыны, — падкрэсліў Руслан Чарнецкі.
Падчас абмеркавання выканання Плана супрацоўніцтва паміж міністэрствамі культуры дзвюх дзяржаў на 2022—2024 гады вызначана: ён поў насцю рэалізаваны.
Сярод сёлетніх яркіх праектаў — выстава “Рэпін і вучні”, якую Дзяржаўны Рускі музей упершыню прадставіў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У рамках Х Міжнароднага форуму аб’яднаных культур у СанктПецярбургу прэзентавана сумесная выстава Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дзяржаўнага Рускага музея “Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў”, 23 снежня яна адкрыецца ў Мінску.
— Нягледзячы на спробы сфарміраваць негатыўны вобраз нашых краін на міжнароднай арэне, перапісаць гісторыю і распаўсюдзіць масавую культуру, якая супярэчыць традыцыйным духоўным каштоўнасцям, Беларусь і Расія ў цесным узаемадзеянні прыкладаюць намаганні, каб гэтага не дапусціць. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны згуртавалі нашы народы, яны былі аб’яднаны адзінай мэтай — аба раніць незалежнасць, свабоду і перамагчы. Каб эфектыўна супрацьстаяць падобным пагрозам, нам, як і нашым продкам 80 гадоў таму, недастаткова толькі сілы зброі. Мы павінны перш за ўсё атрымаць маральную перамогу, загартаваць свой дух, каб захаваць сябе і свае дзяржавы, — адзначыў міністр культуры Беларусі.
Цеснае супрацоўніцтва наладжана паміж музеямі Беларусі і Расіі.
— Цяпер вядзецца работа над стварэннем новага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Вопыт расійскіх калег у прымяненні новых падыходаў, тэхналогій у стварэнні экспазіцый будзе вельмі карысны, — сказаў Руслан Чарнецкі, а таксама запрасіў прыняць удзел у нацыянальным форуме “Музеі Беларусі” ў красавіку 2025 года.
Шырокія магчымасці для паказу сучасных дасягненняў беларускага тэатральнага мастацтва ў Расіі даюць гастрольныя праекты, якія рэалізуе Мінкультуры РФ. Пры падтрымцы міжнароднага культурнага праекта “Рускія сезоны” сёлета ажыццяўлялі пастаноўку спектакляў беларускія тэатры. З поспехам прайшлі выступленні расійскіх калектываў у нашай краіне. Намечаны сумесныя праекты.
— Кінематаграфісты Беларусі і Расіі заўсёды былі партнёрамі ў кінавытворчасці. Аднак пакуль работа ў гэтай сферы не дастаткова наладжаная, — канстатаваў Руслан Чарнецкі. — Але вялікі досвед кінематаграфістаў нашых краін дазваляе казаць аб магчымасці развіцця кінематографа на высокім прафесійным і мастацкім узроўні без аглядкі на заходнія кінаіндустрыі.
Асаблівае месца ў супрацоўніцтве займаюць мерапрыемствы Саюзнай дзяржавы, такія як “Адна на ўсіх Вялікая Перамога”, Дні Саюзнай дзяржавы на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), фестываль “Творчасць юных”. Пашыраецца іх тэматыка і геаграфія ўдзельнікаў. Адноўлены гастролі Маладзёжнага беларускарасійскага сімфанічнага аркестра.
На пасяджэнні было прынята рашэнне паскорыць падрыхтоўку матэрыялаў шэрагу праектаў для разгляду Камісіяй Парламенцкага Сходу па культуры, навуцы і адукацыі. А таксама — перайсці з трохгадовых планаў на штогадовыя, каб адсочваць дынаміку і актуальны парадак узаемадзеяння ў рэжыме рэальнага часу.
Па выніках сустрэчы падпісаны план на 2025ы. Асобнае месца ў ім адведзена мерапрыемствам, прысвечаным 80годдзю Вялікай Перамогі, якая з’яўляецца сімвалам гераізму, адданасці Радзіме, непахіснай волі, аховы культурных і духоўных каштоўнасцей. Зладжаная сумесная работа двух міністэрстваў і галоўных праваднікоў культуры — музеяў, тэатраў, бібліятэк, творчых калектываў, адукацыйных устаноў Расіі і Беларусі — павінна даць новыя праекты і яркія падзеі, прысвечаныя сяброўству нашых народаў і агульнай гістарычнай памяці.
Аб сумесных міждзяржаўных праектах расказалі дырэктар мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасцьгерой” Аляксандр Каркатадзэ, генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава і генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін.
— Нягледзячы на актыўнае, плённае ўзаемадзеянне, патэнцыял нашага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны, — адзначыў Руслан Чарнецкі. — Неабходна рэалізаваць новыя праекты для адораных дзяцей і таленавітай моладзі, працягваць працу па захаванні памяці аб подзвігу нашых народаў у Вялікай Айчыннай вайне, па недапушчэнні перапісвання гісторыі. Трэба стварыць сумесны яркі, высокамастацкі кінапраект, прысвечаны Вялікай Перамозе. Перакананы, што пры каласальнай падтрымцы Прэзідэнтаў нашых краін, Саюзнай дзяржавы мы зможам здзейсніць грандыёзныя гуманітарныя праекты. У рамках пасяджэння адбылося ўручэнне ведамасных узнагарод.
Карыснымі былі сустрэча беларускай дэлегацыі са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаілам Швыдкім і наведванне Дзяржаўнага вучылішча цыркавога і эстраднага мастацтва імя М.М. Румянцава (Алоўка).
Відовішчнай часткай сумеснай калегіі стаў канцэрт “Маладыя зоркі Саюзнай дзяржавы”. У яскравай праграме былі задзейнічаны салісты оперы Вялікага тэатра Беларусі — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дар’я Гаражанка, Марыя Булда, Іосіф Нікіценка, Марта Данусевіч, Ірына Буцель. Таксама ззялі талентамі салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі Вераніка Прадзед і Алена Навуменка. Цешылі сваім майстэрствам і вядомыя расійскія музыканты, вакалісты. У віртуозным выкананні прагучалі творы беларускіх аўтараў, музыка рускіх і замежных класікаў. Суправаджаў канцэрт Камерны хор Маскоўскай кансерваторыі.
Святлана ЧЭКАЛАВА
Фота прадастаўлена Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі