Гэ­та і для нас важ­на

Апублiкавана: 02 студзеня 2025 Стужка Афіцыйна не указан

Аўтар: Аўтары

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 снежня наведаў Нацыянальны музей Амана ў горадзе Маскат.

— У Мінску пачынаюць узвядзенне новага будынка Нацыянальнага музея гісторыі, а таму важна паглядзець, як такія музеі абсталяваны ў іншых краінах свету, вывучыць вопыт, — сказаў Кіраўнік нашай дзяржавы падчас экскурсіі па аманскай скарбніцы. 

Яна размешчана насупраць султанскага палаца Аль-Алам. Дэкрэт аб узвядзенні музея быў выдадзены 20 лістапада 2013 года. Афіцыйнае адкрыццё прайшло 30 ліпеня 2016-га. 

Агульная плошча будынка складае 13,7 тысячы квадратных метраў, з якіх 4 тысячы адведзена пад 14 экспазіцыйных зал. Гэта “Зямля і людзі”, “Хараство ісламу”, “Аман і свет”, а таксама галерэі марской гісторыі, зброі, брані, нематэрыяльнай спадчыны, Афладжа (ірыгацыйная сістэма ў Амане) і іншыя. Часовыя выставы займаюць 400 квадратных метраў. 

У 2018 годзе Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Нацыянальны музей Султаната Аман падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. У выніку скарбніцы абменьваюцца экспазіцыямі. 

“Упэўнены, што працяг практыкі ўзаемных выстаў нацыянальных музеяў нашых краін адкрые новыя гарызонты для ўмацавання сувязей паміж Беларуссю і Аманам, пашырэння магчымасцей абмену вопытам даследчыкамі і спецыялістамі ў галінах навукі, культуры і музейнай справы. Жадаю кіраўніцтву і супрацоўнікам музея новых поспехаў і дасягненняў. Няхай ваша ўдзячная работа дапамагае адкрываць новыя нязведаныя старонкі мінулага, прадаўжае натхняць будучыя пакаленні на захаванне і вывучэнне найбагацейшай спадчыны Амана”, — такі запіс лідар пакінуў у кнізе ганаровых гасцей. 

Экскурсію для Прэзідэнта правёў генеральны сакратар музея Жамаль аль-Мусаві. Вітаючы яго ля ўвахода ва ўстанову, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: “Кажуць, тут наш беларус ёсць!” Справа ў тым, што маці Жамаля аль-Мусаві — ураджэнка Беларусі, а сам ён выдатна гаворыць па-руску. 

— Можа, калі пад’едзеце, падкажаце, што як, — прапанаваў Кіраўнік дзяржавы, распавядаючы пра ўзвядзенне новага будынка Нацыянальнага музея гісторыі. Жамаль аль-Мусаві заявіў аб гатоўнасці садзейнічаць. 

Што датычыцца Нацыянальнага музея Амана, ён падпарадкоўваецца Султану Амана і з’яўляецца стратэгічнай установай. “Мы займаемся пытаннямі нацыянальнай ідэнтычнасці. Пытаннямі, хто мы ў глабальным свеце”, — паведаміў генеральны сакратар скарбніцы. 

— Гэта і для нас важна, — пацвердзіў Прэзідэнт.