Акцыя "Цуд на Каляды"

Апублiкавана: 18 снежня 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

У рамках акцыі "Цуд на Каляды" Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на бясплатныя экскурсіі, якія пройдуць з 29 снежня па 3 студзеня а 14-й гадзіне.

Вас чакае расповед пра калядныя традыцыі нашых продкаў, варожбы і майстар-клас па традыцыйных калядных песнях.