Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства” сёння пануе ў Баранавічах. Гэта другі горад Брэстчыны, дзе разгортваецца маштабны патрыятычны праект. Першым яго сустракаў Пінск — у лістападзе.
Старт акцыі даў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 17 верасня. З таго часу “Марафон адзінства” ахапіў Мінскую, Гомельскую, Брэсцкую, Віцебскую і Магілёўскую вобласці. У Баранавічах ён гасцюе 13 і 14 снежня. Праграма ўключае не толькі знаёмыя праекты, але і некалькі новых.
Упершыню ў межах марафону майстаркласы дадуць творцы з Вялікага тэатра. Высокае мастацтва класічнага танца прадэманструе народная артыстка Беларусі прымабалерына Ірына Яромкіна, а сучаснага — харэографпастаноўшчык Анастасія Голешава. Таксама з удзельнікамі акцыі сустрэнуцца брасквінтэт Вялікага тэатра A.M.A.D.I.S. Brass і музыканты аркестра гэтай установы. Сярод іх — вядучыя майстры сцэны Міхаіл Канстанцінаў і Дзмітрый Гарбачук.
Другая яркая навінка — экспазіцыя ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “Погляд за гарызонт”, якая разгорнецца ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Макеты дзейнага спадарожніка дыстанцыйнага зан дзіравання Зямлі і новага беларускарасійскага апарата, аўтажыр (гібрыд верталёта і самалёта, які зараз серыйна выпускаецца на прадпрыемствах Акадэміі навук) — усяго прадставяць каля 100 распрацовак, што з поспехам дэманстраваліся ў павільёне нашай краіны на ВДНГ у Маскве.
Па традыцыі зладзяць квэст “Гэта ўсё маё роднае”, “Знакавую сустрэчу”. У якасці спікераў на ёй выступяць міністр інфармацыі Марат Маркаў і палітычны аглядальнік Ігар Тур.
Мабільная экспазіцыя Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — яшчэ адзін неад’емны элемент праграмы марафону — адкрыецца і ў Баранавічах. Прыедуць таксама выставы БелТА “Беларусь. Узлёт”, “Суверэнная Беларусь”.
Праект “Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт” пройдзе ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Да размовы далучыцца кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна.
Завершыць двухдзённую святочную праграму канцэрт “Час выбраў нас”, у якім паўдзельнічаюць прафесійныя і аматарскія калектывы, уладальніца медаля Францыска Скарыны Юлія Быкава, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Яўген Алейнік, іншыя знакамітыя айчынныя артысты.
Наступным прыпынкам у маршруце марафону будзе Брэст, які сустрэне акцыю 20 снежня.