Падтрымка будзе забяспечана

Апублiкавана: 06 снежня 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 2 снежня разгледзеў кадравыя пытанні і назначыў Руслана Чарнецкага міністрам культуры Рэспублікі Беларусь. 

Кіраўнік дзяржавы назваў назначэнне новага міністра вельмі знакавай падзеяй. Звяртаючыся да Руслана Чарнецкага, лідар сказаў: 

— Калі не найважнейшае, то вельмі знакавае назначэнне. У элементах нашу культуру вы адчулі добра, вы яе прайшлі: і канцэртная дзейнасць, і “кіношная”, і гэтак далей. Адзінае пытанне: ці зможаце вы гэтым усім кіраваць? Мы, вядома, будзем рабіць усё, каб у вас быў чалавек, на якога вы маглі б разлічваць і які гэтым у жыцці ўжо займаўся. 

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яму не раз даводзілася сутыкацца з работнікамі культуры. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта вельмі розныя людзі, але таленавітыя, здольныя і амбіцыйныя. “Напэўна, вам таксама гэта блізка і вы разберацеся з гэтым. Я заўсёды шкадую міністра культуры ў тым плане, што яму даводзіцца такі націск вытрымліваць”, — канстатаваў беларускі лідар. 

— Нібыта яны (работнікі культуры. — Заўв.) патрыятычныя, накіраваны да адной мэты, але так парознаму ідуць да гэтага... З пачатку сваёй прэзідэнцкай дзейнасці я ўнікаў ва ўсе праблемы кожнага культурнага работніка. Ва ўсе праблемы. Стараўся разабрацца. Потым я зразумеў, што калі буду займацца толькі праблемамі гэтых людзей, то на ўсё астатняе ў мяне не хопіць часу. Ды і бачу: зробіш добра — усе задаволены, а назаўтра якаянебудзь група заўзята выступае супраць таго, што ты зрабіў, і гаворыць, што ўсё гэта няправільна і не трэба было ім дапамагаць ці яшчэ нешта. Увогуле, чахарда была, — расказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт адзначыў, што ў сферы культуры вельмі жорсткая канкурэнцыя, аднак ад яе нікуды не дзенешся. “Але трэба канкурыраваць. Хто больш таленавіты, той і наверсе. Хто не зможа канкурэнцыю вытрымліваць — што ж, ён сам сабе выбраў гэтую дарогу. Хоць не скажу, што я не падтрымліваю імкненне людзей быць наверсе. Яны ўсе хочуць быць наверсе, на вачах — такая ў іх работа”, — дадаў Кіраўнік дзяржавы. 

— З усіх мастацтваў для нас найважнейшым з’яўляецца кіно. І тое, што адбываецца ў нашым кінематографе, — гэта проста ганьба. Гэта недапушчальна. Мы скаціліся, мы сталі горш выглядаць да таго савецкага перыяду, калі ўдзялялі сур’ёзную ўвагу кінематографу. Не скажу, што мы ў гэтым не зацікаўлены, аднак чамусьці ўсе хочуць мець грошы, але на выхадзе не хочуць пагадзіцца з тым, што трэба мець добры фільм, карціну добрую. Звярніце на гэта самую сур’ёзную ўвагу, — даручыў беларускі лідар. 

Канцэртная дзейнасць, на думку Аляксандра Лукашэнкі, таксама важная. 

— Людзі хочуць не толькі працаваць дзень і ноч, але і нейкай весялосці. Вось марафон (“Марафон адзінства”. — Заўв.), у якім вы ўдзельнічаеце актыўна, паказаў, што людзі адклікаюцца, разумеюць і танцавальнае мастацтва, і песеннае, і гэтак далей. Гэтаму трэба ўдзяляць увагу, але гэта прасцей, напэўна, у нашай сітуацыі, — падкрэсліў Прэзідэнт. 

Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў: рашэнне назначыць новага міністра культуры не было звязана з тым, што Анатолій Маркевіч, які займаў пасаду раней, не справіўся з абавязкамі. 

— Гэты чалавек з іншай сферы, і я спецыяльна накіроўваў туды чалавека з іншай сферы. Я яму не зай здрошчу: яму было вельмі цяжка. Таму я ўсё ж такі вяртаюся да таго, што гэта павінен быць “іх чалавек”, як кажуць, са сферы культуры. Вам гэта ўсё знаёма. Вы вельмі патрыятычны, надзейны чалавек. Я спадзяюся, што вы справіцеся з гэтай работай. Проста па-мужчынску хачу сказаць: у цябе, Руслан, іншага шляху няма. Або памерці, або навесці парадак у гэтай сферы, — вобразна выразіўся Аляксандр Лукашэнка. — А людзі ў нас таленавітыя, яны могуць усё: і кіно здымаць, і спяваць, і танцаваць, і іншае. Падтрымка вам будзе забяспечана ўсялякая. Мы будзем дапамагаць і падтрымліваць. 

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне Дзмітрыя Шляхціна першым намеснікам міністра культуры.

Падрабязней — на сайце president.gov.by