Выстава "Сам-насам з пэндзлем"

Апублiкавана: 05 снежня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Выстава "Сам-насам з пэндзлем" працуе па 5 студзеня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі.

Экспазіцыя падрыхтавана да 65-годдзя стварэння ўстановы. Прадстаўлены паступленні апошніх гадоў жывапісных і графічных работ у фонды музея. Творы купляліся і паступалі ў дар ад прыватных асоб. На выставе можна ўбачыць працы як класікаў беларускай мастацкай школы, так і маладых мастакоў.