Абраць найлепшых

Апублiкавана: 26 лiстапада 2024 Стужка Музыка Мінск

Аўтар: Аўтары

Рэгіянальныя адборы да міжнародных конкурсаў у рамках “Славянскі базар у Віцебску” стартавалі!

Адкрыла марафон Міншчына. Абласны адбор адбыўся 20 лістапада ў Дзяржынску. Таксама ў лістападзе праслухоўванні правядуць у Гродне і Брэсце. Найлепшых прэтэндэнтаў ад Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і Мінска вызначаць у снежні. У адборачным туры да міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” паўдзельнічаюць вакалісты ад 8 да 14 гадоў, да міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні — ад 18 да 31 года. Усе яны маюць вопыт канцэртных выступленняў, узнагароды міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтваў. 

Удзельнікі дзіцячага конкурсу прэзентуюць дзве эстрадныя песні — айчыннага аўтара на беларускай мове і адну па ўласным выбары. Прэтэндэнты на пуцёўку на дарослы конкурс мусяць выканаць адзін твор славянскага кампазітара і адзін сусветны хіт на замежнай мове. 

Ад кожнай вобласці і ад сталіцы выберуць па пяць артыстаў, якія неў забаве пакажуць свае здольнасці ў другім этапе нацыянальнага адбору.