Пад увагай Першага

Апублiкавана: 23 лiстапада 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Больш за 20 тысяч чалавек сёлета пабывала ў Гальшанскім замку. Чым ён прываблівае турыстаў і як атрымаў новае жыццё?

Гальшанскі замак — помнік архітэктуры першай паловы XVII стагоддзя. Умацаванні ўзводзіліся ў часы, калі мястэчкам Гальшаны на Ашмяншчыне валодаў славуты магнацкі род Сапегаў. Прамавугольнае збудаванне з жылымі карпусамі па баках, вежамі на кутах і ўнутраным дваром было акружана землянымі валамі і равамі з вадой. Кафля і жывапіс аздаблялі багатыя інтэр’еры. Прадугледжваліся сістэма ацяплення, вода правод і каналізацыя. У замку знаходзіліся багатая бібліятэка Сапегаў, калекцыі карцін і зброі. Аднак ужо ў канцы XVII стагоддзя цвярдыня займела іншых гаспадароў, а пазней зазнала разбурэнні падчас ваеннага ліхалецця і паступова прый шла ў заняпад. У 1880м уладальнік пабудовы пачаў узрываць вежы і сцены, каб прадаваць цэглу. 

Паводле пастановы Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 года архітэктурны помнік уключылі ў пералік з 27 аб’ектаў, выдаткі на захаванне якіх могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту. У 2018м была праведзена гідраізаляцыя фундамента, адноўлены муры (іх для ўмацавання таксама сцягнулі спіралепадобнымі стрыжнямі), аконныя і дзвярныя праёмы Паўночнай вежы. 6 мая 2021 года ў ёй урачыста адкрылася музейная экспазіцыя, а побач з замкам — турыстычнаінфармацыйны цэнтр. Прылеглая тэрыторыя была добраўпарадкавана, з’явіліся аўтастаянка і сучаснае асвятленне. Акрамя таго, на сценах і вежах абсталявалі лесвіцы і аглядныя пляцоўкі. На рэстаўрацыю да гэтага часу выдаткавалі каля чатырох мільёнаў рублёў з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва і з бюджэту ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”. У 2022м распачаліся ўмацаванне і кансервацыя муроў паўночна ўсходняга корпуса. 

Дзякуючы дапамозе дзяржавы замак паступова набывае новае жыццё. Месца, авеянае легендамі і паданнямі, становіцца цэнтрам культурнапазнавальнага турызму ў рэгіёне. Колькасць наведвальнікаў штогод павялічваецца, уводзяцца новыя паслугі і формы работы. Прыцягвае ўвагу гасцей і фестываль сярэднявечнай культуры “Гальшанскі замак”, які збірае прыхільнікаў фолкмузыкі, рэканструктараў і проста аматараў гісторыі. Ля архітэктурнага помніка разгортваюць сцэну, намёты, рыцарскі стан, кірмаш рамесных вырабаў, ладзяць тэатралізаваныя прадстаўленні і конныя турніры. 

За 10 месяцаў 2024 года Гальшанскі замак наведала больш за 20 тысяч чалавек, тут было праведзена 628 экскурсій і зароблена звыш 100 тысяч рублёў.