Дзяржаўныя тэатры пераводзяцца на раўнадолевае фінансаванне расходаў. Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны дакумент.
Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада зацвердзіў указ № 422, якім удасканальваюцца падыходы да фінансавання дзейнасці дзяржтэатраў.
З 1 студзеня 2025 года стварэнне новых пастановак, гастролі, аплата камунальных паслуг, эксплуатацыйных выдаткаў і выплата заработкаў будуць ажыццяўляцца на парытэтнай аснове (50/50) са сродкаў бюджэту і з уласных даходаў тэатраў.
Дадатковая падтрымка прадугледжана ў перыяд правядзення ўстановамі рамонтных прац. На гэты час тэатрам будуць забяспечваць бязвыплатнае карыстанне іншымі памяшканнямі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, аплату за кошт бюджэту камунальных паслуг і транс парту, што прымяняецца для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці.
З улікам прынятых сёлета мер па актывізацыі работы тэатраў рэалізацыя нормаў указа дазволіць наладзіць стабільнае функцыянаванне ўстаноў ва ўмовах раўна долевага фінансавання, дабіцца больш эфектыўнага выкарыстання сродкаў бюджэту, а таксама акажа станоўчы ўплыў на ўдасканаленне рэпертуарнай палітыкі і актывізацыю творчай актыўнасці.
Падрабязнасці — на сайце president.gov.by