Векавы юбілей

Апублiкавана: 21 лiстапада 2024 Стужка Бібліятэкі Мінск

Аўтар: ГРЫНКЕВІЧ Віялета

На базе Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя М. Астроўскага адбываецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя ўстановы.

Тэма – "Роля дзіцячых бібліятэк у захаванні культурнай спадчыны і папулярызацыі чытання ў юнацкім асяроддзі".

Сярод спікераў — старшыня Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", заслужаны дзеяч культуры Міхаіл Пазнякоў, галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Палунчанка ды іншыя.