Фестываль "Разам мы зможам больш" сабраў у Магілёве творчых асоб з інваліднасцю, што прадстаўляюць розныя рэгіёны Беларусі і Расіі.
Конкурсныя і канцэртныя выступленні, выставы, майстар-класы, экскурсіі — праграма форуму сапраўды насычаная. Арганізатары пастараліся стварыць атмасферу сяброўства, дзе кожны зможа раскрыць свае здольнасці і знайсці аднадумцаў.
Старт мерапрыемству Саюзнай дзяржавы дало адкрыццё выставы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вышыўка, разьбярства, жывапіс, традыцыйныя лялькі — разнастайнасць тэхнік і стыляў уражвае.
Сёння пачнуцца конкурсныя выступленні, а ўвечары адбудзецца маштабны канцэрт адкрыцця фестывалю.