У рамках Тыдня бацькоўскага кахання ў Палацы культуры горада Ліды прайшоў сямейны фестываль “Мама-БУМ+Тата-ФЭСТ”. Мерапрыемства адбывалася з мэтай папулярызацыі традыцыйных сямейных каштоўнасцей і павышэння прэстыжу сям'і.
Удзельнікамі сталі 6 сем'яў работнікаў прадпрыемстваў i жыхароў рэгіёну, якія спаборнічалі паміж сабой у 7 конкурсах. Самыя гаспадарчыя, самыя музычныя і самыя знаходлівыя. Мамы і таты змагаліся за розныя статусы. Сям'я Шапуцька вызначылася ў некалькіх з іх. Маці Аліна стала лепшай гаспадыняй, а тата Андрэй лепшым спартоўцам. А яшчэ фотакалаж гэтай сям'і заняў першае месца ў намінацыі “Люблю тату”. Тытул “Тата-майстар на ўсе рукі” і дыплом у намінацыі “Тата, маці, я-дружная сям'я” ў сям'і Крыпень. “Тата ведае ўсё” ў сям'і Мойсак, а “Самая знаходлівая мама” ў сям'і Сягла. Спецыяльны прыз, заснаваны Палацам культуры горада Ліды, атрымалі ўдзельнікі сямейна-дзіцячага інклюзіўнага клуба “Зорачкі на Зямлі” маці і дачка Конан Аксана і Сямашка Марыя.
Займальныя інтэрактыўныя зоны, выставы аквагрым і актыўныя аніматары стваралі атмасферу па-сапраўднаму сямейнага свята.
Да новых сустрэч, сямейны фестываль!