Супрацоўніцтва Амурскай вобласці і Беларусі

Апублiкавана: 11 лiстапада 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць круглы стол, прысвечаны перспектывам супрацоўніцтва ўстаноў культуры і мастацтва Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. 

Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада. Напрыканцы круглага стала запланаванае падпісанне шэрагу пагадненняў між установамі культуры Беларусі і Амурскай вобласці.