У Нацыянальным мастацкім музеі ў рамках Дзён культуры Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ членаў Саюза мастакоў Кыргызстана.
У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік міністра культуры Кыргызскай Рэспублікі Гульбара Абдыкалыкава і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада.
У экспазіцыі — 30 карцін вядомых кыргызскіх майстроў Урмата Серэнава, Жанібека Суйунбекава і многіх іншых. Работы выкананы ў тэхніцы алейнага і акрылавага жывапісу (нацюрморт, пейзажы, партрэты, жанравыя карціны).
Яны дэманструюць увесь спектр мастацкай асобы сучаснага кыргызскага выяўленчага мастацтва, перадаюць народныя традыцыі і дух кыргызскага народа, адлюстроўваюць прыгажосць прыроды краіны.
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА