Перадпрэм'ерны паказ анімацыйнага фільма "Песня Сірын"

Апублiкавана: 23 кастрычнiка 2024 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: ГАБЕЦ Яўгенія

Сёння ў сталічным кінатэатры "Перамога" адбылася прэс-канферэнцыя і перадпрэм'ерны паказ першага 3D-анімацыйнага поўнаметражнага фільма "Песня Сірын" рэжысёра Алены Туравай.  Прыгодніцкая гісторыя пазнаёміць гледачоў з беларускай міфалогіяй і фальклорам. 

Карціна стане фільмам адкрыцця конкурсу "Лістападзік" ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".