Прэс-канферэнцыя да XXX ММКФ "Лістапад"

Апублiкавана: 15 кастрычнiка 2024 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

Сёння ў кінатэатры "Перамога" праходзіць прэс-канферэнцыя, прысвечаная XXX Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю "Лістапад".

Сярод спікераў – начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга, выканаўчы дырэктар Алеся Рулькова ды праграмныя дырэктары кінафестывалю, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Дзмітрый Сямёнаў.