25–27 верасня ў горадзе Магілёве і Магілёўскай вобласці прайшоў XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка-2024".
Арганізатары — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
У рамках фестывалю праводзіліся тры конкурсы: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Адбыліся паказы конкурсных і фестывальных праграм анімацыйных фільмаў, фільмаў — пераможцаў фестывалю, творчыя сустрэчы, майстар-класы і выставы.
Упершыню ў гісторыі фестывалю прайшла серыя майстар-класаў па анімацыі з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
Статус фестывалю расце: з 2024 года пераможцы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" атрымаюць дадатковыя балы пры паступленні ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры.
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА