У рамках святкавання Дня горада і 81-й гадавіны вызвалення Крычава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці “Крычаўскі канёк” восьмы раз сабраў удзельнікаў з Беларусі і Расіі.
Сёлета ў фестывалі бралі ўдзел майстры з Рослаўля і Хіславіч Расійскай Федэрацыі, а таксама з Крычава, Хоцімска, Чавус, Чэрыкава, Магілёва, Дрыбіна Магілёўскай вобласці. Да ўдзелу ў фестывалі таксама былі запрошаны аматарскія калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы, фальклорныя ансамблі, тэатральныя калектывы.
Мэты фестывалю былі накіраваны на: адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыю нацыянальнай беларускай культуры, традыцыйных рамёстваў і промыслаў, выяўленне і падтрымку таленавітых і перспектыўных, індывідуальных выканаўцаў, творчых калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паказ рознабаковых форм, відаў і жанраў народнай творчасці, абмен вопытам і развіццё творчых сувязей у сферы культуры паміж рэгіёнамі.
Фестываль-конкурс праводзіўся па наступных жанрах: вакальны; харэаграфічны; фальклорны; тэатральны; выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Удзельнікаў і гледачоў парадавалі выступленні вакальных калектываў, індывідуальных выканаўцаў, фальклорных ансамбляў, харэаграфічных калектываў.
Кульмінацыяй фестывалю стала цырымонія ўзнагароджання. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі, сувеніры.