Выстава "Ракурсы творчасці"

Апублiкавана: 24 верасня 2024 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

Выставу "Ракурсы творчасці", прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Святланы Данілюк, прадставяць у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 25 верасня.

Выстава змяшчае матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея: сцэнічныя касцюмы артысткі, афішы, фатаграфіі сцэн са спектакляў з удзелам Святланы Данілюк.

Экспазіцыя працягне працу да 31 кастрычніка.