Да Дня народнага адзінства ў Цэнтры вольнага часу і творчасці г. Бабруйска адбылося адкрыццё выставы “Скарбы роднай хаты”.
На выставе прадстаўлены посцілкі, ручнікі, абрусы, сурвэткі, ручнік, навалачкі, падзорнікі, посцілкі, накідкі на падушкі, дарожкі і карціны.
Усё гэта прывезлі з вёсак Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў, з Бабруйска, з вёскі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, а таксама з горада Санкт-Пецярбурга (Расійская Федэрацыя).
Прадстаўленыя экспанаты прымяняліся ў побыце нашых бабуль, прабабуль і служылі ўбраннем дома. Іх яны перадавалі сваім дзецям і ўнукам. На выставе прадстаўлены абрус 1914 года. Ужо больш за 100 гадоў ён перадаецца з рук у рукі і нясе ў сабе гісторыю сям’і Піскун.
Першыя наведвальнікі з захапленнем разглядалі прадстаўленыя экспанаты. А аформілі экспазіцыю, узнаўляючы атмасферу роднага дома, Ірына Раскач, Ірына Мялешкіна і Святлана Купрына.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы. Свае творчыя нумары падарылі ўсім прысутным вакальны гурток народных спеваў “Знічкі”, народны казачы ансамбль “Вольніца”, салісты Валерыя Заяц і Андрэй Бацюня.
Выстава будзе працаваць да 15 кастрычніка.
Кацярына БЕЛАВУСАВА, метадыст УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”