Бліна-фэст “Бліны з навіны” прайшоў у Вялікай Машчаніцы

Апублiкавана: 19 верасня 2024 Нам пішуць Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Бліна-фэст “Бліны з навіны” трэці раз прайшоў у аграгарадку Машчаніца Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, сабраўшы ў чарговы раз аматараў гэтай стравы з усяго раёна, каб не толькі пакаштаваць розных бліноў, але і прадэманстраваць свае ўменні ў іх прыгатаванні.

На свяце былі прадстаўлены самыя разнастайныя бліны з новай мукі ўраджаю 2024 года: салодкія і салёныя, з начыннем і пластовыя, блінцы з тварагом, мёдам і з варэннем. Усю гэту разнастайнасць маглі прадэгуставаць усе ахвочыя. Таксама прайшлі конкурсы на самы смачны, апетытны і незвычайны бліны.

Госці мерапрыемства частаваліся, а таксама галасавалі за тых спадароў, чые бліны найбольш спадабаліся.

Клубныя работнікі і майстры Свяцілавіцкага сельскага дома рамёстваў прапанавалі таксама выставы-продажы творчасці ўдзельнікаў аматарскіх устаноў.

Непасрэдна перад святам у Машчаніцкай сярэдняй школе былі аб’яўлены творчыя конкурсы сачыненняў і малюнкаў, галоўнай тэмай якіх сталі хлебаробы, бліны і ўраджай.

Яркім падарункам для дзяцей і дарослых сталі музычныя нумары ўдзельнікаў аматарскай творчасці Машчаніцкага сельскага клуба, вакальнага ансамбля “Алешкавіца”, выканаўцаў і калектываў раённага цэнтра культуры.

Іна ПАТАЛАШКА, рэдактар ​​РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”