Традыцыйна перад пачаткам навучальнага года ў сталіцы прайшоў жнівеньскі форум педагагічных работнікаў у сферы культуры. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Пляцоўкай для правядзення форуму стаў спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Удзел у мерапрыемстве прымаюць кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы, начальнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама маладыя спецыялісты з розных рэгіёнаў Беларусі.
Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з ускладання кветак да Стэлы "Мінск – горад-герой" удзельнікамі форуму.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства ў спартыўна-культурным цэнтры БДУКМ дэманструецца выстава карцін, прысвечаных Дню ведаў, з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.
Падчас жнівеньскага форуму педагагічных работнікаў у сферы культуры адбылося ўзнагароджанне найлепшых адмыслоўцаў за высокія вынікі працы і адданасць справе!
Канцэртная праграма з удзелам маладых вакалістаў, танцораў і музыкантаў з усёй краіны завяршыла святочныя мерапрыемствы!
Фота Ульяны КАСЦЮНІНАЙ