Сёлета XXXI Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах адбыўся пад знакам найважнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі.
Таксама ў мерапрыемствах свята адлюстравана тэматыка Года якасці.
Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў: "Гэтае свята грае значную ролю ў захаванні і прымнажэнні найбагацейшай культурнай спадчыны нашай краіны, у захаванні традыцый кнігадрукавання і пісьменства. Першы Дзень беларускага пісьменства прайшоў у 1994 годзе пры падтрымцы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, і за гэтыя 30 гадоў сталіцай беларускага пісьменства былі 26 гарадоў і пасёлкаў. Некаторыя з іх прымалі гэтае свята двойчы, а старажытны Полацак — тройчы".
На вуліцах Івацэвічаў было асабліва шматлюдна: праграма разлічана на людзей рознага ўзросту i мела шмат разнастайных мерапрыемстваў, працавалі тэматычныя экспазіцыі, выставы і прэзентацыі, прываблівалі гасцей шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі.
Праходзіў фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору "Вераснёўскі букет", прэзентавалі факсімільнага выдання помніка беларускага пісьменства XVI стагоддзя Жукавіцкага Евангелля і шматлікае іншае.
Госці свята ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, прадстаўнікі органаў кіравання, грамадскіх арганізацый, дэпутаты, дыпламаты. Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць абаронцаў і мірных ахвяр вайны.
Рызынкай святочных мерапрыемстваў стала ўрачыстае адкрыццё XXХI Дня беларускага пісьменства.
Фота Уладзіміра ШЛАПАКА