Юбілейны фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”

Апублiкавана: 20 жнiўня 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Ля сцен некалі магутнага і па сённяшні дзень добра вядомага як у Беларусі, так і па-за яе межамі Крэўскага замка прайшоў абласны фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва”.

На фестываль-кірмаш, які ладзіўся ў дзесяты раз, з’ехаліся госці з розных і нават самых аддаленых куткоў Беларусі, каб акунуцца ў сапраўдную атмасферу Сярэднявечча, дакрануцца да прыгажэйшага мастацтва – вырабу посуду і іншых прадметаў з гліны, на свае вочы пабачыць, як 4 стыхіі – зямля і вада, агонь і паветра пераплятаюцца між сабой – і у выніку атрымоўваецца сапраўдны шэдэўр! 

Пачалося традыцыйнае мерапрыемства з тэатралізаванага адкрыцця, якое ўразіла ўсіх гледачоў. Затым арганізатары прывіталі вядучых майстроў па ганчарству і кераміцы з розных куткоў Беларусі, якія прыехалі на фэст, каб  прадэманстраваць сваё майстэрства ў вырабе гліняных шэдэўраў, якія ў далейшым можна было набыць.

Кожнаму жадаючаму была прапанавана насычаная праграма з тэматычнымі інтэрактывы на любы густ: для ахвотных выпрабаваць сваю моц былі арганізаваны стральба з лука і іншыя старадаўнія забавы, зацікаўленыя госці мелі магчымасць  самастойна папрацаваць з глінай і нават стварыць сваімі рукамі керамічны выраб, выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, набыць памятныя сувеніры і падарункі, паўдзельнічаць у шматлікіх майстар-класах, напрыклад, не толькі па кераміцы, але і сярэднявечных танцах, паназіраць за ўражлівым рыцарскім турнірам, паслухаць народныя песні і нават патанчыць пад іх, для маленькіх гасцей была прадстаўлена гульнявая, забаўляльна-пазнавальная праграма, народны тэатр батлейка, хтосьці меў жаданне пабываць і на экскурсіі ля замка.

Ілона СМАГУР

загадчык сектара рэкламы і менеджмента Смаргонскага раённага цэнтра культуры