Адпачываючая дзетвара — асноўны аб’ект выхаваўчай работы бібліятэк у летні аздараўленчы сезон. Выхад работнікаў культуры на прыдамовыя дзіцячыя пляцоўкі і зоны масавага адпачынку дзяцей дазваляе рэкламаваць кнігу і бібліятэку, пашыраць магчымасці цікавага і карыснага баўлення вольнага летняга часу дзяцей.
У практыцы Бярэзінскай раённай бібліятэкі ў летні сезон — 2024 атрымала прапіску эстафетная вулічная акцыя “Кніга разам з дзетварой на пляцоўцы гульнявой”. Выязны чытай-дворык з паходным тэатрыкам “Жывая кніга” зацвердзіў сваю запатрабаванасць сярод юных жыхароў райцэнтра Беразіно. Такая мабільная форма дазволіла рэалізаваць на свежым паветры, з масавым далучэннем дзіцячай катэгорыі наведвальнікаў прыдамовых гульнёвых пляцовак імправізаваныя калектыўныя чытанні апавяданняў сучасных дзіцячых пісьменнікаў і класікаў дзіцячай літаратуры. Чытаць на свежым паветры разам — захапляльна, пазнавальна, весела!
Культурны дэсант Бярэзінскай раённай бібліятэкі высадзіўся на дворыках шмарпавярховых забудоў па вуліцы М.Рамановіч,4 А-Г і 57, па вул.Кастрычніцкай, 1-3, а таксама на пляцоўцы каля возера на вуліцы Перамогі г. Беразіно. Інтэрактыўныя арт-паказы “Кніжка выйшла пагуляць” праходзілі з актыўным далучэннем саміх гледачоў. У ходзе яркага відовішча рабятам даводзілася дэманстраваць свой артыстызм і выступаць у ролі герояў апавяданняў. Заахвочвальныя прызы — не галоўнае, галоўнае — уменне паставіць сябе ў сітуацыю героя, правільна ацаніць яго ўчынкі, прапанаваць свой арыгінальны падыход да сюжэта ў ходзе бліц-імпрэзы “Калі б героем апавядання быў я”.
На вачах публікі адбываліся чароўныя пераўтварэнні: самі гледачы станавіліся артыстамі — героямі кніг, героямі дня. Самі стваралі вобразы яркіх, запамінальных, часам камічных сюжэта, пры гэтым вельмі павучальных. Рэпертуар паходнага арт-тэатрыка склалі апавяданні: Віктара Драгунскага “Падзорная труба”, Мікалая Носава “Аўтамабіль” , Леаніда Панцялеева “На моры”, Міхаіла Зашчанкі “Прыгоды малпы”, “Галёшы і марозіва”, Рыгора Горына “Вожык”, Тамары Бунто “Певень, або Я сама была вінаватая”. Забаўныя кніжныя гісторыі з паходнага кніжнага куфэрачка узгадалі (напомнілі) рабятам, як паводзіць сябе дома, на вуліцы, на рэчцы, каго лічыць сапраўдным сябрам, як па сапраўднаму любіць жывёл… Пранікшыся калектыўным арт-чытаннем, рабяты неназойліва засвойвалі галоўную думку: лета з добрай кнігай прыносіць двайную карысць. Салодка чытаць- салодка прызы атрымліваць: за артыстызм, за уважлівасць і пытлівасць. Калектыўныя мастацкія чытанні суправаджаліся дэгустацыяй яблыкаў сёлетняга ўраджаю.
Дваровыя кніжныя дэсанты бярэзінскіх бібліятэкараў дазволілі захапіць за два летнія месяцы звыў 100 юных гаражан, у тым ліку выхаванцаў сем’яй, прызнаных у сацыяльна небяспечным становішчы, дзесяткі маладых сем’яў з дзецьмі, бабуль і матуль. У сярэднім адно арт-прадстаўленне “Жывой кнігі” уключала 5-6 імправізаваных літаратурных сюжэтаў. У ходе вулічнай акцыі Бярэзінскай раённай бібліятэкі “Кніга разам з дзетварой на пляцоўцы гульнявой” прадстаўлены сюжэты 22 апавяданняў, якія пашырылі літаратурны багаж удзельнікаў калектыўных мастацкіх чытанняў на летнім чытай-дворыку ў Беразіно.
Тамара КРУТАЛЕВІЧ,
загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі