Выдатныя дамы і галантныя кавалеры сабраліся ў аграгарадку Бердаўка Лідскага раёна на свяце “Маёнтак Дамбавецкага запрашае… на шляхецкі баль!”
Селета ў сядзібе Аляксандра Дамавецкага адбыўся сапраўдны баль, у якім прынялі ўдзел жанчыны ў прыгожых строях, мужчыны ў строгіх касцюмах. Былі танцы, спевы рамансаў, дэкламацыя лірычных вершаў. Прыняць удзел у балі мог любы госць свята.
Пары кружыліся ў вальсе, танцавалі паланэз, завіхаліся ў кадрылі. Сапраўдным упрыгожваннем балю сталі калектывы “Эліт Данс” Наваельненскага Дома культуры, “Эпатажны блюз” Дзятлаўскага цэнтра культуры, “Дама сэрца” Лідскага цэнтра культуры, удзельнікі якіх правялі шмат танцавальных майстар-класаў па бальных танцах.
Амаль тры гадзіны балю праляцелі, як тры хвіліны! Мелодыі вальса і паланэза яшчэ доўга будуць гучаць у думках прысутных.
Алена ГАБІС,
метадыст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці