Рабочая паездка міністра культуры

Апублiкавана: 02 жнiўня 2024 Стужка Афіцыйна Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Міністр культуры Анатолій Маркевіч здзяйсняе сёння рабочую паездку ў Бабруйск. 

У рамках паездкі праходзіць азнаямленне з аб'ектамі, уключанымі ў склад гісторыка-культурнай каштоўнасці  катэгорыі "2" "Крэпасць" і наведванне храма Аляксандра Неўскага. Пад асаблівым кантролем міністра — выкананне даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па навядзенні парадку на аб'ектах Бабруйскай крэпасці, якія Кіраўнік дзяржавы даў у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск 17 чэрвеня 2022 г.

Міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч і ўдзельнікі рабочай сустрэчы ў Бабруйску азнаёміліся з аб'ектамі, уключанымі ў склад гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі "2" "Крэпасць".

Бабруйская крэпасць была ўзведзена ў 1-й палове ХІХ ст. для абароны заходніх межаў Расіі і заўсёды выкарыстоўвалася як ваенны аб'ект.

Акрамя таго, Анатолій Мечыслававіч наведаў храм Аляксандра Неўскага, узноўлены на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, а таксама паразмаўляў з настаяцельніцай жаночага манастыра Святых Жонак-Міраносіц ігуменняй Параскевай.

Сабор святога дабравернага Вялікага князя Аляксандра Неўскага быў узведзены ў 1826 годзе ў адміністрацыйным цэнтры крэпасці, на Саборнай плошчы. Ён перажыў рэвалюцыю, выстаяў у гады грамадзянскай вайны, а ў 1934 годзе на яго абрынулася хваля багаборства. Гэтак жа, як храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве, сабор Аляксандра Неўскага з прыдзелам у гонар свяціцеля Мікалая быў падарваны.

Адраджэнне царквы пачалося ў 2009-м, калі выявілі яе падмурак.  Было вырашана аднавіць сабор у першародным выглядзе – па чарцяжах і гістарычных фотаздымках.

У рамках рабочай паездкі ў Бабруйск міністру культуры Анатолію Маркевічу былі агучаны вынікі праектавання аб'екта "Аднаўленне земляных умацаванняў і рэстаўрацыя фартыфікацыйных збудаванняў помніка архітэктуры 2-й катэгорыі "Бабруйская крэпасць" з вылучэннем першага этапа: 3-ці палігон".