Першыя дзіцячыя Дэльфійскія гульні пройдуць у сталіцы Кыргызстана з 30 верасня па 5 кастрычніка.
Пытанне аб удзеле ў міжнародным спаборніцтве былі разгледжаныя падчас апаратнай нарады міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства, якая адбылася 23 ліпеня.
У Першых дзіцячых Дэльфійскіх гульнях, якія мусяць адбыцца ў Бішкеку, возьмуць удзел дзеці ўзростам ад 7 да 17 гадоў. Конкурс ладзіцца па 11 намінацыях, такіх як фартэпіяна, скрыпка, класічная гітара, выяўленчае мастацтва, эстрадны спеў, народны танец, сольны спеў, дыджэінг, народныя інструменты, мастацкія рамёствы і песня на мове жэстаў.
Рэгіёнам прапанавана вылучаць удзельнікаў у кожнай намінацыі, з ліку якіх у выніку адборачных тураў будзе сфарміраваная дэлегацыя ад нашай краіны, што належным чынам здолее прадставіць беларускую культуру на міжнароднай арэне.