Форум патрыятычных сіл, прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, аб'яднаў краіну: 20 ліпеня ў сталічным Палацы спорту сабралася каля васьмі тысяч чалавек — прадстаўнікоў розных слаёў грамадства.
Форум стаў месцам для абмеркавання і аналізу ролі прэзідэнцтва ў гісторыі і сучаснасці Беларусі. Вядомыя эксперты, лідары і актывісты палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў абмеркавалі ўклад інстытута прэзідэнцтва ва ўмацаванне дзяржаўнасці, стабільнасці і развіццё краіны за мінулыя дзесяцігоддзі. Асаблівая ўвага была нададзена ролі ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці, патрыятызму, грамадзянскай адказнасці і павагі да гісторыі і традыцый сваёй Радзімы. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, “Белая Русь”, камуністы і ліберал-дэмакраты, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці... У кожнага спікера свой пункт гледжання і актыўная грамадзянская пазіцыя, але ўсіх аб’ядноўвае любоў да роднай зямлі. Таму падчас форуму лейтматывам гучала: з выбару ў 1994-м моцнага лідара, дальнабачнага палітыка, гатовага ўзяць на сябе адказнасць за лёсы мільёнаў людзей, пачалася гісторыя станаўлення суверэннай і незалежнай Беларусі. Выступоўцы падкрэслівалі, што дзякуючы валявымі рашэннямі Аляксандра Лукашэнкі менавіта чалавек, яго гонар і годнасць сталі галоўнымі каштоўнасцямі суверэннай дзяржавы, якая набыла аўтарытэт на міжнароднай арэне. Для беларусаў Аляксандр Лукашэнка не проста прэзідэнт і аўтарытэтны лідар, але і чалавек, які шчыра любіць сваю краіну і народ. Яго ёмістыя выказванні сталі настолькі папулярныя, што ператварыліся ў крылатыя фразы і падчас форуму гучалі са сцэны.
Цытаты Кіраўніка дзяржавы, прамовы лідараў меркаванняў, спевы айчынных артыстаў закранулі сэрцы патрыётаў і прымусілі біцца ва ўнісон.