На лепшых традыцыях

Апублiкавана: 20 лiпеня 2024 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Амаль 2 000 сваіх палоцен ён падарыў Радзіме. Выстава народнага мастака СССР Аляксандра Шылава працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 10 да 29 ліпеня. 

У экспазіцыі — звыш 30 жывапісных карцін. Творчасць Героя працы Расіі, народнага мастака СССР Аляксандра Шылава заснаваная на лепшых традыцыях класічнага рэалістычнага мастацтва. 

Асноўнае месца займаюць партрэты людзей з няпростым жыццём і лёсам, за плячыма якіх вопыт цэлага пакалення. У створанай мастаком партрэтнай галерэі сучаснікаў — адлюстраванне складанага і шматстайнага духоўнага жыцця Расіі канца XX — пачатку XXI стагоддзя. Народныя вострасацыяльныя, жаночыя вобразы вылучаюцца глыбокай унутранай праўдай. Характар і глыбіня таленту перададзеныя і ў партрэтах выдатных дзеячаў культуры. 

Вялікую цікавасць для Аляксандра Шылава заўсёды ўяўлялі і служыцелі царквы. Ствараючы іх партрэты, мастак імкнецца зазірнуць у сутнасць, убачыць, што ў душы. Пачуццём удзячнасці і вялікай павагі напоўнены партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны. 

Дарэчы, і жыццё мастака з’яўляецца прыкладам служэння Радзіме. Герой працы Расіі падарыў сваёй дзяржаве 1871 твор жывапісу і графікі. І працягвае гэта рабіць — унікальны грамадзянскі і патрыятычны ўчынак, аналага яму няма.