XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбыўся з 9 па 15 ліпеня! Вашай увазе — замалёўкі карэспандэнта "К" з вуліц святочнага горада.

Дзень нацыянальных культур краін - удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбыўся 12 ліпеня ў рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Сярод мерапрыемстваў — круглы стол на тэму "Дыялог культур — фактар яднання народаў краін ШАС". З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы міністраў культуры краін-удзельніц ШАС звярнуўся міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч.

Толькі разам, аб'яднаўшы намаганні і самкнуўшы нашы рады, мы зможам захаваць сваю культурную самабытнасць, умацаваць аўтарытэт традыцыйных каштоўнасцей і супрацьстаяць негатыўнаму ўплыву масавай культуры! – падкрэсліў Анатолій Мечыслававіч.

Удзельнікі сустрэчы міністраў культуры і прадстаўнікоў краін-удзельніц ШАС наведалі Музей-сядзібу І.Я.Рэпіна "Здраўнёва".

У 1892 годзе мастак Ілья Рэпін набыў маёнтак Здраўнёва ў Віцебскай губерні. Тут, у маляўнічым месцы на беразе Заходняй Дзвіны, амаль дзесяць гадоў запар сям'я Рэпіна праводзіла летнія месяцы, адпачываючы ад мітусні сталічнага жыцця. Тут жа былі створаны некаторыя вядомыя работы майстра.

Высокія госці ўбачылі ўнікальную карціну Ільі Рэпіна "Месячная ноч. Здраўнёва" з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.

Дэлегацыі краін-удзельніц ШАС усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, размешчанага на плошчы Перамогі ў Віцебску.

Паважаным гасцям быў прадстаўлены калідор сяброўства і ўнікальны дыван, вытканы віцебскімі майстрамі! Акрамя таго, міністры культуры і прадстаўнікі краін-удзельніц ШАС паўдзельнічалі ў старажытным беларускім звычаі павязвання стужачак на дрэва — на поспех і ў выкананне жаданняў!

Падчас афіцыйнага адкрыцця Дня нацыянальных культур краін-удзельніц ШАС шаноўныя госці свята атрымалі ў падарунак духмяныя пышныя караваі!

Відовішчныя нумары майстроў мастацтваў Беларусі і дэлегацый краін-удзельніц ШАС на адкрыцці Дня нацыянальных культур краін-удзельніц ШАС зрабілі на гасцей незабыўнае ўражанне.

Упершыню ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" народы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва разам дэманстравалі свае культуры.

Штогод у рамках Дзён Саюзнай дзяржавы Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" праводзяцца шматлікія мерапрыемствы на некалькіх гарадскіх пляцоўках.

Адным з самых буйных праектаў з'яўляецца штогадовы гала-канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае", які аб'ядноўвае на адной сцэне вядучых майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі.

Сёлета канцэртная праграма атрымала назву "Народнае брацтва даражэйшае за ўсякае багацце".

Фота Ульяны КАСЦЮНІНАЙ