Вайна ў лёсе роднага края

Апублiкавана: 08 лiпеня 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Дзень Незалежнасці галоўнае свята для нашай краіны, якое святкуюць усе населеныя пункты рэспублікі. Маштабна адзначылі свята і ў Астраўцы. 

Святочны канцэрт, тэматычныя фотазоны і салюты – усё гэта стала упрыгожаннем галоўнага дня. Не засталася ў баку ад святкавання і Астравецкая раённая бібліятэка. Яна падрыхтавала інтэрактыўную пляцоўку “Вайна ў лёсе роднага края”. Кожны жадаючы мог знайсці сабе тут занятак згодна са сваім густам. Аматары інтэлектуальных гульняў прынялі удзел у святочным шашачным турніры, а аматары паэзіі у чытанні вершаў. Паэтычны мікрафон “Мы о войне стихами говорим”, дзе кожны жадаючы мог прачытаць верш аб ваенных падзеях.

Не забыліся арганізатары і пра юных аматараў кнігі. Для іх была арганізавана пляцоўка “Выхоўваем юнага чытача”. Бацькі разам з дзецьмі маглі адпачыць, пачытаць любімыя кнігі на дыване. Была разгорнута  і арт-пляцоўка для дзетак “Расцвела солютамі победа”. Дзеці маглі зрабіць татуіроўкі ў імправізаваным тату-салоне. Самыя азартныя паспыталі шчасце ў бяспроіграшнай латарэі.

Акрамя таго, госці свята мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў якасці дэкаратараў. Ім былі прапанаваны стракатыя васількі – сімвал нашай краіны. А кніжная выстава “80 год вызвалення Беларусі” і бяссмертны полк дапамаглі прыгадаць загінуўшых герояў паіменна.