Знак братэрства

Віцебск, Полацк і Наваполацк прынялі ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі на тэму “Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы”. 

У рамках форуму адбыліся сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і Старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Матвіенка з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў абедзвюх краін, пленарнае пасяджэнне, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактаў. Тэмай аднаго з секцыйных пасяджэнняў стала культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і развіццё турызму. 

Асаблівае месца ў праграме маштабнай падзеі занялі культурныя мерапрыемствы. На віцебскіх вуліцах разгарнуліся выставыкірмашы рамеснікаў і мастакоў, экспазіцыя старых фотаздымкаў “Віцебск гістарычны”, прэзентацыя нацыянальных кухняў беларускіх і расійскіх рэгіёнаў. 

У мерапрыемствах форуму актыўна задзейнічалі музеі і выставачныя залы. Удзельнікам прапанавалі насычаную турыстычную праграму з наведваннем найбольш значных устаноў і помнікаў рэгіёна: Музея Марка Шагала, Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, Сафійскага сабора, Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра і іншых аб’ектаў.

Фота БЕЛТА