У аграгарадку Навасёлкі Слонімскага раёна прайшоў традыцыйны фестываль "Паўлаўскі каравай".
Прысутныя пазнаёміліся з элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі "Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне" і дзейнасцю народнага фальклорнага калектыву "Чараўніцы-каравайніцы", а таксама наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі з беларускімі народнымі гульнямі і танцамі і бібліятэчны дворык.
Акрамя таго, была магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе ўпрыгожанняў для аздаблення караваяў і традыцыйных рамёствах Слонімшчыны і палюбавацца вырабамі майстроў народнай творчасці і мясцовых майстрых.