Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Новасібірскай вобласці адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.


З прывітальнымі словамі да гледачоў звярнуліся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч і губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў.




Падчас Гала-канцэрту на адной сцэне выступаюць Новасібірскі акадэмічны сімфанічны аркестр, салісты Новасібірскага акадэмічнага тэатра оперы і балета, Новасібірскага музычнага тэатра, Дзяржаўны акадэмічны Сібірскі рускі народны хор і студэнцкія калектывы. Таксама ўвазе наведвальнікаў мерапрыемства былі прадстаўленыя тэматычныя выставы.

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА