Ліда танчыць!

Апублiкавана: 17 мая 2024 Нам пішуць Харэаграфія Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Захапляльная танцавальная падзея, якая аб'яднала некалькі соцен прафесійных пар і сольных выканаўцаў з Беларусі і Расіі, прайшло ў Гродзенскай вобласці. У Лідзе сабраліся ўдзельнікі Адкрытага фестывалю па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024” на Кубак старшыні Лідскага райвыканкама. 11 мая на паркеце да позняга вечара спаборнічалі ў прыгажосці і грацыі ўдзельнікі ў розных узроставых і кваліфікацыйных катэгорыях.

Адкрыты фестываль па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024”Адкрыты фестываль па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024”

Упершыню фестываль па бальных спартыўных танцах адбыўся ў 2014 годзе і чацвёрты год праводзіцца на Кубак старшыні Лідскага райвыканкама. Каля вытокаў фестывалю стаяць Палац культуры горада Ліды і яго ўзорная студыя бальнага спартыўнага танца "Феерыя-Дэнс" (кіраўнік Вікторыя Лежнева). Дарэчы, яны, зразумела, з надзейнымі партнёрамі, і працягваюць яго ладзіць. 

Адкрыты фестываль па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024”

Адкрыты фестываль па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024”

Удзельнікі адкрытага фестывалю па бальных спартыўных танцах “LIDA OPEN-2024”

З кожным годам гэты творчы форум становіцца ўсё больш папулярным. Ён захапляе дзяцей і дарослых, дазваляе акунуцца ім у феерыю музыкі, танца, фарбаў і незабыўных уражанняў.