
У Лідскім раёне каторы год запар аднаўляюць цікавы калядны абрад "Тры Каралі". Ён атрымаў сваю назву ад аднайменнага каталіцкага свята, якое адзначаецца 6 студзеня. Тры Каралі – гэта вешчуны, якія, згодна з хрысціянскімі традыцыямі, наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры. Цяпер яны з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі падчас правядзення абраду на свята "Трох Каралей". Далей..

Прадметы побыту, інтэр’ера, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археалогіі, нумізматыкі, а таксама адзенне, аксесуары, зброя, кнігі — больш за 2000 адзінак захоўваецца ў асноўным фондзе музея “Замкавы комплекс «Мір»”. Разнастайныя па тэматыцы калекцыі летась узбагаціліся новымі каштоўнасцямі. Далей..

У інтэграванай бібліятэцы аг. Дэмбрава 5 студзеня прайшло мерапрыемства "Калядная варажба". Прысутныя даведаліся пра розныя віды варажбы, такія як: варажба на свечках, на саломе, на нітках, на запалках, варажба з пярсцёнкам і, вядома ж, варажба на кнігах. Далей..

Pas (па, з французскай — крок, танцавальная форма) — тэрмін, якому розныя слоўнікі даюць розныя азначэнні, але найбольш шырока яго трактуе энцыклапедыя “Балет”: “ 1. Асобны выразны рух. 2. Танец у балеце. 3. Шматчасткавая форма класічнага балета…” У народнай творчасці па — крок як аснова руху, выразны пластычны элемент народнай харэаграфіі, форма харэаграфічнай аўтэнтыкі (арнаментальныя, іправізацыйныя, ілюстрацыйна-выяўленчыя танцы); разнажанравыя танцы з захаваннем мясцовых стыляў — “імённыя”, полькі, кадрылі і іншыя. Далей..

Нягледзячы на тое што сёння асноўнай крыніцай інфармацыі прынята лічыць інтэрнэт, роля кніжных скарбніц усё ж такі не змяняецца. Больш за тое, формы працы з наведвальнікамі і ўнутрыбібліятэчныя тэхналогіі ўдасканальваюцца. Для пашырэння функцыянальных магчымасцей сучаснай бібліятэкі выкарыстоўваецца перасоўная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак — бібліобус. Далей..

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава прайшоў інтэрактыўны занятак "Навагодняе прывітанне. Робім калядную паштоўку!" . Юныя ўдзельнікі заняткаў захоплена выбіралі навагоднія паштоўкі і арыгінальна афармлялі на іх навагоднія віншаванні самым дарагім і блізкім людзям. Далей..

У Лідзе адбылося святочнае адкрыццё навагодніх і калядных мерапрыемстваў з уключэннем агнёў галоўнай ёлкі і святочнай ілюмінацыі "Зімовы тэатр каля галоўнай ёлкі". Адна з самых чаканых падзей снежня, нягледзячы на завіруху, сабрала сотні лідчан і гасцей горада каля галоўнай ёлкі. Далей..

На працягу Года гістарычнай памяці аддзел па рабоце з дзецьмі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі працаваў над праектам “Лёзненскі эксклюзіў, або ў пошуках цудаў Лёзненшчыны”. Далей..

У Музеі гісторыі і культуры горада Наваполацка праходзіць выстава “Прырода.Думак”. Далей..

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі і выхаванцы дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў Гомеля рыхтуюць да Новага года праект - Спектакль "Шчаўкунок" у сучаснай апрацоўцы. Далей..

22 снежня споўнілася 100 год з дня нараджэння пісьменніцы Алены Васілевіч. Яна з'яўляецца менавіта тым аўтарам, якога рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы адрозніваюцца асаблівай дынамічнасцю і прыцягальным светам. Дыяпазон яе творчай дзейнасці ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык... Далей..

На мінулым тыдні ў Лідскай раённай бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў V Рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя – дзецям" Далей..

Майстар-клас па стварэнні ёлачнай цацкі "Ёлачны зайчык" прайшоў 11 снежня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Далей..

Працягваючы знаёміцца з падпісчыкамі газеты "Культуры", мы адправіліся ў гп. Акцябрскі, што ў Гомельскай вобласці, і г. Белаазёрск на Брэстчыне. Далей..

На вечарыну ў Навасёлкаўскі СДК былі запрошаны жыхары і госці аг. Кабылаўка. Абрад "Запускі" быў фактычна адроджаны ўдзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання "Смаляначка». Звесткі пра абрад калектыў сабраў звесткі падчас фальклорных экспедыцый у в. Смаляніца. Далей..

У Магілёве з аншлагам прайшла прэм'ера інклюзіўнага спектакля "Жыць". Пастаноўка створана па матывах твора Шолам-Алейхема "Цеўе-малочнік". Далей..

Канцэртную праграму да Года гістарычнай памяці прэзентавалі юныя музыканты Брэста. Калектывы дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 горада над Бугам прадставілі канцэрт на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 6 снежня. Далей..

Газета "Культура" працягвае знаёміцца са сваімі чытачамі, на сувязі г. Баранавічы і аг. Дуброва! Далей..

Заснежаныя сцежкі-дарожкі прывялі артыстаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання ў самую глыбінку Слонімскага раёна, да самых светлых і працавітых людзей, у вёсцы Літва, Баравікі, Вецянёўка, Коласава, Сяркі, Заводны лес. Далей..

Грэх сядзець у запечку, калі фестываль гумару прызямліўся ў мястэчку! На раённы фэст “Месцячковыя забавы” у Бярэзінскую гарадскую бібліятэку сышліся і з’ехаліся - ад райцэнтра да аграгарадка дружнай, вясёлай грамадой прыхільнікі дасціпнага гумару, трапнага беларускага слоўка і самабытнага моўнага і спеўнага фальклору. Далей..

Першая персанальная выстава для мастака — бадай, самая запамінальная падзея ў творчым жыцці. Менавіта такі момант настаў і для шаснаццацігадовай Кацярыны Ляшук: выпускніца Дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава г. Брэста экспанавала свае работы ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 13. Як дзяўчына абрала творчы шлях і хто дапамагае ёй раскрываць патэнцыял? Далей..

У Магілёве падвялі вынікі міжнароднага творчага конкурсу. Далей..

Якой павінна быць газета “Культура”? Наша рэдакцыя заўсёды ў творчым пошуку, заўсёды на сувязі з чытачом! Каб зрабіць выданне больш карысным, мы вырашылі стварыць клуб падпісчыкаў. Далей..

Чатыры калектывы з Чавускага раёна прадставілі творчыя праграмы, каб пацвердзіць званне «народны». Далей..

Этнавандроўку "Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму" зладзілі ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання. Арнамент служыў нашым продкам своеасаблівай мовай. Магiчная абрадавая сiла, загадкавыя знакі і вобразы дапамагаюць ручнiку і далей удзельнічаць у безупынным дыялогу культур мiнуўшчыны i будучынi. Далей..

Кніга, у якой расказваецца пра подзвігі азербайджанцаў на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, была выдадзена па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Азербайджан у Рэспубліцы Беларусь. Далей..

28 кастрычніка ў ДУК “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна” адбыўся раённы конкурс беларускіх гульнёвых праграм “Кола забаў”. Мэта – прапаганда беларускіх народных гульняў, абуджэнне цікавасці да народнай культуры, выхаванне беражных адносін да культурнай спадчыны свайго народа, выхаванне пачуцця партнёрства ў сумеснай дзейнасці і пашырэнне культурных межаў. Далей..

Пастаноўку паводле казкі Уладзіміра Караткевіча прэзентавалі 8 лістапада ў віцебскім тэатры "Лялька". Далей..

Творчая прэзентацыя Кіраўскага раёна прайшла ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Гасцей мерапрыемства сустракалі пачастункамі і песнямі вакальныя ансамблі «Скрыплічаначка» Скрыпліцкага сельскага Дома культуры і «Чараўніцы» Дабаснянскага сельскага Дома культуры. Далей..

Пайсці на канцэрт у Сафійскі сабор на выхадных — для палачан звычайная справа і нават даўнішняя традыцыя. Кожную нядзелю ў былым храме гучыць арганная музыка ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ксеніі Пагарэлай. А раз на год, увосень, у Полацку ладзяць Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”, і дзверы старадаўняй святыні адчыняюцца для замежных музыкантаў. Далей..