Новы сезон Гомельскі абласны драматычны тэатр пачаў 20 верасня. Вядома, з нядаўніх прэм’ер. Сярод іх —“Жаніцьба Бальзамінава”, што з’явілася ў рэпертуары ў чэрвені, сакавіцкія “Дзве гадзіны шчасця”, больш ранняя патрыятычная пастаноўка “Пайсці і не вярнуцца” паводле Васіля Быкава (яе творчая каманда ў канцы месяца запрошана на Міжнародны фестываль “Радзіма мая…” у Смаленску). А 23 і 24 верасня гомельскім тэатралам прапанавалі пастаноўку “Нос маёра Кавалёва”, першыя паказы якой завяршалі ліпеньскую афішу. Далей..
ХХVII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”, які працягваўся больш за тыдзень, завяршыўся 16 верасня. Гран-пры сярод амаль 30 пастановак з 9 краін атрымаў спектакль “Навальніца. Апокрыф” з Масквы. Але вынікі форуму і асабліва назіранні за ім не вычэрпваюцца толькі пералікам пераможцаў. Далей..
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адкрыў 32-і сезон, названы “Сезон скарбаў”, нядаўняй прэм’ерай. Гэта “Карней” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча. Далей..
Маладзёжны тэатр эстрады толькі ў сярэдзіне верасня распачне сезон. Але і ў перапынку паміж папярэднім і новым артысты запатрабаваныя: яны і ў Мінску на адкрытых пляцоўках працавалі, і на культурна-спартыўным фестывалі “Вытокі. Крок да Алімпа” ў Касцюковічах паказалі 19 жніўня прэм’ерны мюзікл “Брыялін”. Далей..
Адзначаючы 135-годдзе, Магілёўскі драматычны тэатр у канцы сезона аднавіў вельмі прыгожа аформленую камедыю “Рамантыкі” — з шыкоўнымі льнянымі строямі. А ўвесну рэпертуар калектыву папоўніўся незвычайным спектаклем “Соня”. Далей..
Заканчэнне сезона ТЮГ адзначыў прэм’ерай. Гэта сумесная з тэатрам “ТрыТфармаТ” праца — “Майстар і Маргарыта”. Далей..
“Фаўст” І. Гётэ — класіка, што будзе чытацца і перачытвацца вечна. Гэтым разам паэму ўвасобілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага — пад назвай “Фаўст. Здзелка з д’яблам”. Далей..
У ліпені Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прэзентаваў прэм’еру для дзяцей — “Казку аб мёртвай царэўне”. Але і закрыўшы сезон, артысты працягваюць радаваць прыхільнікаў — не спектаклямі, дык канцэртамі. Не ў зале, дык на адкрытым паветры. Далей..
У канцы сезона ў Новым драматычным тэатры з’явіліся “Прымакі”. І назіральнікі за тым, як суседзі сваімі жонкамі памяняліся ды пайшлі ў прымы, ёсць цяпер не толькі ў глядзельнай зале, але і на сцэне. Дык хто каго “перагледзіць”? Далей..
Узяўшы курс на падлеткаў і ўвасабляючы адзін за адным творы школьнай праграмы, Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача не забываецца і пра зусім маленькіх: “Не Вожык” пазначаны ўзроставым цэнзам 0+. Далей..
Зрабіць гэта цяпер прасцей: дастаткова дачакацца пачатку новага сезона і прыдбаць квіток на аднайменны спектакль Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. “Мільянерка” паводле Шоу дапаможа! Далей..
Эстэтыка абсурду, знаёмая заходняму мастацтву амаль стагоддзе, застаецца спецыфічнай для нашага культурнага асяроддзя, штораз быццам гаворачы: “Вось я і прыйшла!” Да яе візіту ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі падрыхтаваліся грунтоўна, папярэдне настроіўшы і артыстаў, і гледачоў. Далей..
Шосты раз галерэя “Панарама”Нацыянальнай бібліятэкі далучылася да фестывалю мастацтва “Арт-Мінск”. Сёлета на пляцоўцы, адкуль як на далоні бачныя сталічныя прасторы, выставілі гарадскія пейзажы Маргарыты Маніс. Такім чынам, можна ў розных маштабах і ракурсах разгледзець вядомыя краявіды. Далей..
У рэпертуары Тэатра-студыі кінаакцёра з’явілася яшчэ адна “Аліса” — тая, што “ў Краіне цудаў”.“У Залюстроўі” — ужо была. І трымалася там шмат гадоў запар. Далей..
Святкаваць — дык з прэм’ерамі! Літаральна тыдзень таму наш Вялікі тэатр адзначыў 90-годдзе, а 6—7 чэрвеня тут прэзентуюць новую пастаноўку — оперу “Севільскі цырульнік”, 8-га ж пачнецца фестываль “Балетнае лета ў Вялікім”. Далей..
Юбілейны ХV Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, што сабраў 10 творчых калектываў з Беларусі і Расіі, завяршыўся ў Гомелі 21 мая. Гран-пры застаўся ў гаспадароў: найлепшым спектаклем прызнаны “Маленькія трагедыі. Пушкін” Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Далей..
16 мая завяршыўся Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”. Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі ўсе восем тэатраў, што паказалі свае спектаклі. Пераможцаў не вылучалі, і ў гэтым быў свой разлік. Бо для кожнага творчага калектыву зварот да ваеннай тэмы быў афарбаваны шчырымі пачуццямі, балючымі ранамі: цяжка знайсці сям’ю, якая б не пацярпела ў тыя часы. Далей..
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўзяўся за Шэкспіра. Данііл Філіповіч, вядомы імкненнем да сучаснай тэатральнай эстэтыкі, паставіў “Рамэа і Джульету”. У гледачоў з’явілася цудоўная магчымасць не толькі нанова перажыць легендарную гісторыю кахання і смерці юных герояў, але і параўнаць цяперашняе сцэнічнае прачытанне з ранейшымі. Далей..
Рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага папоўніўся двума знакавымі спектаклямі паводле рускай класікі. Гэта “Ідыёт” Ф. Дастаеўскага, прэм’ера якога была прымеркаваная да дня народзінаў пісьменніка, і “Оpus 40. Беспасажніца” А. Астроўскага — акурат да 200-гадовага юбілею драматурга. Далей..
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуе прэм’еру ваенна-патрыятычнай пастаноўкі “Барані мяне, лю́бая”. Крыху раней яго рэпертуар папоўніўся яшчэ двума вячэрнімі спектаклямі — “Герцагіня з Чыкага” і “Гульня кахання”. Далей..
Сярод спектакляў рэспубліканскага тэатральнага фестывалю “Перамога” вылучаецца прэм’ера — “У спісах не значыўся” Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Інсцэніроўку прадставілі ў Мінску 30 красавіка, перад васьмю, па два на дзень, майскімі паказамі ў родным для калектыву горадзе. Далей..
У культурнай сталіцы Беларусі — Слуцку — адбыліся фіналы нацыянальных адбораў на конкурсы XXXII “Славянскага базару ў Віцебску”. Сярод дзяцей нашу краіну прадставіць Сафія Рустамава з Брэста, сярод дарослых — Самір Ёлчыеў з Оршы. Далей..
Актэт балалаек “Віцебскія віртуозы” святкуе сёлета 50-годдзе. Урачыстасці адбудуцца ўвосень, а нядаўна гэты цалкам жаночы калектыў выступіў з сольным канцэртам у Маскве на XVI Міжнародным фестывалі “Сузор’е майстроў”. Далей..
Да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў, што адзначаецца сёлета, ладзіцца суцэльны шэраг канцэртаў па ўсёй краіне. Сярод іншага гучыць багата музыкі для дзяцей. Далей..
ХVIII з’езд Беларускага саюза кампазітараў, што адбыўся 2 сакавіка, традыцыйна суправаджаўся багатай канцэртнай праграмай. Ледзь не ўпершыню за апошнія гады яна аказалася цалкам бяспройгрышнай і не менш цікавай, чым галоўнае пытанне падобных сходаў: каго абралі старшынёй і членамі праўлення. Далей..
На розных сталічных пляцоўках з’явіўся шэраг праектаў, скіраваных на сінтэз музыкі з іншымі відамі мастацтва і навукі. Сярод іх — тэатр класічнай музыкі “Імпрэсія” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а таксама цыкл канцэртаў “Музыка Сусвету” ў Мінскім планетарыі. Далей..
Цяперашні сезон у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры быў адзначаны адразу некалькімі прэм’ерамі. Апроч вельмі ўдалай “Царэўны-жабкі” для дзяцей (гл. “К” № 53 за 2022 г.), гэта ажно чатыры спектаклі для дарослых — розныя па жанры, эстэтыцы і ступені дасканаласці. Далей..
У РТБД адбылася чарговая прэм’ера — “Сябра мой” Канстанціна Сцешыка. П’еса паўстала ў рэжыме сцэнічнай чыткі, падрыхтаванай артыстамі тэатра... без рэжысёра, самастойна — і вельмі прыстойна. Далей..
Дзяржаўны ансамбль танца прэзентаваў новую праграму — “Беларусь маладая”. Адпаведна назве новымі ў ёй былі салісты, дзякуючы якім вядомыя нумары зайгралі нязвыклымі фарбамі. Далей..
Стары Новы год Тульскі акадэмічны тэатр драмы і Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр сустрэлі на абменных гастролях — ужо дзясятых з 2013 года. Далей..