Першая / Аўтар – Аўтары

Праграма "Зімовыя матывы"

Апублiкавана: 26 студзеня 2023 Стужка Музыка Магілёў і вобласць

Што можа быць лепш, чым зімовым, казачным вечарам пачуць чароўныя мужчынскія галасы, якія спяваюць пра каханне да Бога, пра каханне да мамы, да дзяўчыны... Далей..

Абрадавая гульня "Жаніцьба Цярэшкі"

Апублiкавана: 26 студзеня 2023 Навіны рэгіёнаў Традыцыі Мінск

У Пастаўскім раёне правялі абрадавую гульню "Жаніцьба Цярэшкі". Выбраныя "Дзядулька" і "Бабулька" з дапамогай жартаў, асаблівых конкурсаў і выпрабаванняў злучалі дзяўчат і хлопцаў у пары, кожная з якіх павінна была станцаваць польку. Далей..

Лекцыя-канцэрт цыкла Ad libitum

Апублiкавана: 26 студзеня 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе новая лекцыя-канцэрт цыкла Ad libitum. Яна будзе прысвечана творчасці Леаніда Уцёсава, выдатнага акцёра і спевака савецкай эпохі. Далей..

Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка"

Апублiкавана: 25 студзеня 2023 Стужка Музыка Магілёў і вобласць

У Магілёве пройдзе Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка". Юныя баяністы і выканаўцы на акардэоне збяруцца на адной сцэне 11-12 лютага. Далей..

Адкрыццё выставы “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства”

Апублiкавана: 25 студзеня 2023 Фотарэпартаж Афіцыйна Мінск

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..

Вырабы майстроў "Белмастацпромыслаў"

Прэзентацыя ўнікальных вырабаў, выкананых рукамі беларускіх майстроў народных мастацкіх рамёстваў аб'яднання "Белмастацпромыслы", адбылася ў Брэсце. У якасці экспанатаў прадстаўлены эксклюзіўныя вырабы ручной работы, вырабы з лёну, саломы, копіі знакамітых слуцкіх паясоў, сталовая бялізна з арнаментамі, арыгінальныя нацыянальныя лялькі. Далей..

Праграма "JAZZ. Лепшае"

Апублiкавана: 24 студзеня 2023 Стужка Музыка Гомель і вобласць

Праект "Легенды джаза" гомельскіх гарадскіх аркестраў завершаць канцэртам 31 студзеня. Далей..

Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці"

Апублiкавана: 22 студзеня 2023 Стужка Народная творчасць Віцебск і воблась

Інклюзіўны праект "Фундамент творчасці" прадставілі ў Віцебску. На працягу 2022 года на прадпрыемствах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Віцебска і г. Лепеля праходзілі выязныя майстар-класы па валянні з воўны. Людзі з інваліднасцю ўсіх катэгорый (дзеці і дарослыя) і ўсе неабыякавыя да творчасці, рабілі міні-карціны з воўны на вольную тэму. Усе працы, якія звалялі ўдзельнікі, увайшлі ў склад агульнай кампазіцыі, прадстаўленай на выставе. Далей..

На свята і ў будзень

Ажурная лілея, кошыкі з кветкамі, навагоднія вяночкі, званочкі, ялінкі, пано, мініяцюрныя букецікі, паветраныя павукі, жаночыя абадкі, капелюшы — і ўсё гэта з саломкі. Прыгажосць і разнапланавасць беларускага золата, якое цяпер мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, на сваёй выставе прадставіла наваполацкая майстар Нэлі Радзько. Далей..

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль - лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ

Апублiкавана: 22 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Гомель і вобласць

Калектыў Дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2022 года за вялікі ўклад у развіццё музейнай справы, рэалізацыю выставачных праектаў па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа. Далей..

Выстава майстроў народных рамёстваў

Апублiкавана: 21 студзеня 2023 Стужка Музеі Віцебск і воблась

У Віцебску адкрылася выстава майстроў народных рамёстваў. Наведвальнікам экспазіцыі даступна каля 300 вырабаў розных традыцыйных рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, саломапляцення і ганчарства. Сярод самых цікавых работ — маляваныя дываны і калекцыя сярэднявечнага адзення. Далей..

Выстава "Лабірынты самапазнання"

Апублiкавана: 21 студзеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

У Мінску адкрылася выстава "Лабірынты самапазнання". На ёй прадстаўлены творчыя работы замежных студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Далей..

Абрад "Цягнуць Каляду на дуба"

Апублiкавана: 20 студзеня 2023 Стужка Народная творчасць Мінск

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 21 студзеня рэканструюе абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Далей..

Урачыстая цырымонія з нагоды 85-годдзя Барыса Герлавана

Апублiкавана: 19 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

18 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія з нагоды 85-годдзя галоўнага мастака тэатра, Народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прафесара кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Герлавана Барыса Федасеевіча. Далей..

Новыя магчымасці Брэсцкай крэпасці

Апублiкавана: 19 студзеня 2023 Стужка Музеі Брэст і вобласць

Экспазіцыі Брэсцкай крэпасці абсталявалі тактыльнымі таблічкамі для слабавідушчых наведвальнікаў. Экспазіцыю "Музей вайны - тэрыторыя міру" ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць – герой" абсталявалі мнемасхемамі і інфармацыйнымі таблічкамі са шрыфтам Брайля. Далей..

Студзеньскі нумар часопіса “Мастацтва”

Апублiкавана: 18 студзеня 2023 Стужка Анонс Мінск

Хутка ўбачыць свет студзеньскі нумар часопіса “Мастацтва”. Ён прапануе ўсім ахвотным заглыбіцца ў чароўны свет музыкі, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно. Далей..

"Салодкі" баль

Акцыя "Нашы дзеці" ў Карэлічах завяршылася "Салодкім" балем. На дзіцячым Калядным балі ушаноўвалі актыўных дзяцей мінулага года, сустракалі сяброў у карагодзе паланэза і іншых цудоўных танцаў, якія дораць настрой на цэлы наступны год! Далей..

Выстава "Поры года ў імператарскім садзе"

Апублiкавана: 17 студзеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу "Поры года ў імператарскім садзе" адкрыецца 19 студзеня ў галерэі "Мабільная" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Далей..

Медалі і падзякі — за плённую працу

Апублiкавана: 16 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў Указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі работнікі СМІ і сферы культуры ўдастоены медалёў і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Далей..

Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў

У Гомелі адкрыецца выстава "Залаты век. Шэдэўры заходнееўрапейскай гравюры XVIII-XIX стагоддзяў". Экспазіцыя складаецца з 147 афортаў, ксілаграфій і гравюр 1711-1860 гадоў с работ Рафаэля, Рэмбранта, Рубенса і іншых класікаў жывапісу. Далей..

У родных традыцыях — наша будучыня

Апублiкавана: 15 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльныя прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”. Лідар выступіў на ўрачыстай цырымоніі з віншаваннем лаўрэатаў. Далей..

Творчы вечар "Ветразь лёсу"

Апублiкавана: 14 студзеня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск

Творчы вечар "Ветразь лёсу" беларускага літаратара Навума Гальпяровіча адбудзецца 17 студзеня ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі. Далей..

Канцэртная праграма "Мяцеліца"

Апублiкавана: 13 студзеня 2023 Стужка Музыка Магілёў і вобласць

Унікальная канцэртная праграма "Мяцеліца" адбудзецца 27 студзеня а 18:00 у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). Далей..

Гастранамічны фестываль "Брэсцкія забавы"

Апублiкавана: 13 студзеня 2023 Стужка Музыка Брэст і вобласць

У горадзе на Бугам пройдзе гастранамічны фестываль "Брэсцкія забавы". 14–15 студзеня жыхары і госці Брэста змогуць пагрузіцца ў атмасферу святочных гулянняў са шматлікімі пачастункамі. Фестываль будзе суправаджацца музыкай Брэсцкага духавога аркестра і ўдзельнікаў тэлешоу "Зорны шлях". Далей..

З цяплом і павагай

Апублiкавана: 13 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Акцыя “Ад усёй душы” аб’яднала беларусаў у высакароднай справе дапамогі старэйшаму пакаленню. Па ўсёй краіне ўдзельнікі дабрачыннага праекта наведваюць адзінокіх пажылых людзей, каб атуліць іх увагай і цяплом. Далей..

Арт-парад у Віцебску

Апублiкавана: 13 студзеня 2023 Стужка Харэаграфія Віцебск і воблась

Больш за тысячу спевакоў і танцораў з 16 краін сабраў IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску", які прайшоў з 4 па 6 студзеня. Далей..

Ад усёй душы!

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Навіны рэгіёнаў Музыка Гродна і вобласць

Радасны калядны настрой, душэўная цеплыня, падарункі, усмешкі, арыгінальнае музычнае суправаджэнне і мноства сюрпрызных момантаў. Так можна ахарактарызаваць сустрэчу-віншаванне народнага хору ветэранаў працы “Майскія зоры” Палаца культуры горада Ліды, якая прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Далей..

Выстава "Жамчужыны беларускай прыроды"

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск

Выстава "Жамчужыны беларускай прыроды" да Сусветнага дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Далей..

III рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Міністэрства інфармацыі аб'явіла аб пачатку прыёму работ на III рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP. Конкурс праходзіць у некалькіх намінацыях: паэзія, проза, дзіцячая літаратура, літаратура для падлеткаў, нон-фікшн. Далей..

Беларускія аўтары ў Карэліі

Апублiкавана: 12 студзеня 2023 Стужка Тэатры Мінск

Спектакль карэльскага Тэатра лялек у пастаноўцы беларускіх творцаў намінавалі на "Залатую маску". Далей..

MAX TikTok