Ⅲ

Распачаўся Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі

У Бабруйску ўрачыста адкрыўся Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

 

Арганізатары фестывалю — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам, Бабруйскі гарвыканкам.

 

Прывітальны адрас Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Марата Сяргеевіча Маркава зачытала намеснік начальніка ўпраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных  культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Таццяна Анатольеўна Пархамовіч.

 

Кіраўнік ведамства адзначыў, што фестываль, які носіць імя выдатнага беларускага драматурга, штогод адкрывае краіне новыя імёны і дае магчымасць дакрануцца да найлепшых прыкладаў нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

 

“Раз у два гады фестываль становіцца цэнтрам творчага жыцця краіны, дзе не існуе межаў паміж творчым супрацоўніцтвам і сяброўствам.

 

Мерапрыемствы гэтага творчага форуму служаць умацаванню творчых сувязей і ўзбагачэнню беларускай культуры”, — падкрэсліў Міністр.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok