Ⅲ

«мая першая Ева» — прэм’ера неўзабаве!

Апублiкавана: 18 лiстапада 2026 Стужка Тэатры Мінск Тэатральная плошча

Аўтар: Служба інфармацыі

У Купалаўскім тэатры неўзабаве адбудзецца прэм’ера спектакля «мая першая Ева» паводле рамана сучаснай беларускай пісьменніцы Вікторыі Кляўко.

 

Гэта другая сумесная работа аўтаркі і маладога акцёра і рэжысёра Ільі Крука.

Іх творчы тандэм добра вядомы беларускім гледачам: у мінулым сезоне па матывах вясковага рамана Вікторыі «Вырай» было створана тэатралізаванае чытанне «ВЫРАЙ. ЧЫТКА», якое набыло велізарную папулярнасць.

У цэнтры сюжэта — няпростыя адносіны маці і дачкі, пошук блізкасці і недахоп душэўнай цеплыні. Дзеянне разгортваецца ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х.

Праз гісторыю гераінь пастаноўка нагадвае пра каштоўнасць любові і душэўнай блізкасці, пакідаючы гледачу надзею на тое, што шчасце заўсёды магчымае.

У спектаклі заняты народныя артысткі Беларусі Тамара Міронава і Зінаіда Зубкова, а таксама іншыя цудоўныя акцёры.

Прэм’ерныя паказы ў Купалаўскім адбудуцца 21, 22 і 24 лістапада, 9 і 30 снежня.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok