Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прэзентаваў у Музеі Янкі Купалы ў сяле Пячышчы (Татарстан) выставачны праект «Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея».

Як расказала нашай рэдакцыі дырэктар установы Ганна Галінская, ініцыятыва прымеркаваная да 135-годдзя жонкі вялікага беларускага паэта Янкі Купалы, першага дырэктара яго музея, заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР Уладзіславы Луцэвіч і 85-годдзя прыезду Песняра ў Татарскую АССР.

Урачыстае адкрыццё пачалося з прывітальнага слова Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Казані Дзмітрыя Іванавіча Харытончыка , які адзначыў, што падзея, што адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стала важнай асновай для ўмацавання беларуска-татарстанскіх культурных і гістарычных сувязей.

Удзельнікаў мерапрыемства таксама вітала намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Вольга Лебедзь. Вольга Аляксандраўна прынесла ў дар калегам кнігу і ўручыла падзячныя лісты.



Служба інфармацыі “КіМ”