Ⅲ

Выстава “Запаведны напеў”

Апублiкавана: 14 лiстапада 2026 Афiша Музеі Мінск Музейная прастора

Аўтар: Служба інфармацыі

19 лістапада а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі мастацкага шкла “Запаведны напеў”.

 

— Мы запрашаем наведаць прастору беларускага мастацкага шкла, прысвечанага расліннаму і жывёльнаму свету Беларусі. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 твораў з калекцыі нашага музея, створаных на шклозаводзе “Нёман” і Барысаўскім хрустальным заводзе імя Ф.Э. Дзяржынскага ў 1960—2000-х гадах.

Новая часовая экспазіцыя — гэта гутарка з гледачом аб нетрываласці навакольнай прыроды, нацыянальнай ідэнтычнасці і аб тым, як глыбокае мастацтва здольнае адлюстраваць душу роднага краю, — расказалі нашай рэдакцыі ва ўстанове.

Выстава будзе працаваць да 10 студзеня.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok