Сімяон Полацкі — ураджэнец беларускай зямлі, чые ідэі і працы пакінулі прыкметны след у гісторыі асветы. А што мы пра яго ведаем?

Яго свецкае імя — Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч. Нарадзіўся ў Полацку ў снежні 1629 года .
У пасляслоўі да твора «Арол Расійскі» 1667 года схаваў сваё імя з дапамогай шыфра, які нагадвае шыфр Цэзара.
Пісаў акравершы, паліндромы, фігурныя вершы ў форме крыжа, сэрца. У некаторых творах выкарыстоўваў некалькі моў.

Вучыў маскоўскіх царэвічаў Аляксея і Фёдара і царэўну Соф'ю.
Распрацаваў праект акадэміі ў Маскве.
Арганізаваў друкарню ў Крамлі.
Стварыў вершаваныя пераклады ўсіх псалмоў.
Пісаў п'есы, ролі ў якіх выконвалі яго вучні.
Дакументальнага пацвярджэння знешнасці Сімяона Полацкага няма.
Святлана ЧЭКАЛАВА, фота Ірыны СТАНКЕВІЧ