Ⅲ

Жывая спадчына Беларусі: традыцыі і сучаснасць

Апублiкавана: 02 кастрычнiка 2026 Афiша Музеі Мінск Спадчына

Аўтар: Служба інфармацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе выставачны праект ”Жывая спадчына Беларусі: традыцыі і сучаснасць”, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.

 

У залах павільёна ”Рэспубліка Беларусь” прадстаўлена ўнікальная экспазіцыя, якая дэманструе прыгажосць і багацце нацыянальнай беларускай культуры.

 

У выставачнай прасторы — традыцыйныя беларускія рамёствы, а таксама жаночы касцюм канца XIX — пачатку XX стагоддзяў шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

 

Экспазіцыю дапаўняе тэматычная фотазона, прысвечаная беларускаму традыцыйнаму святу ўраджаю «Дажынкі».

 

Выстава будзе працаваць па 30 лістапада.

Крыніца: НХМ

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok