Ⅲ

Мастацтва сваімі рукамі

Сустрэча калектыву Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў з сумеснай творчай групай РВУ «Культура і мастацтва» і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пройдзе 24 верасня.

У праграме — абмеркаванне актуальных пытанняў культуры і мастацтва, знаёмства з выданнямі рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, прэзентацыя творчых праектаў, а таксама майстар-класы па струннай народнай музыцы, па акварэльным жывапісе, тэатральная гасцёўня.

Пачатак у 10 гадзін.

Уваход вольны.

Служба інфармацыі “К”

MAX TikTok