35 гадоў у эпіцэнтры падзей

Менш за месяц — і газеце “Культура” споўніцца 35! Мы не проста лічым дні да ўрачыстай даты, а ператвараем іх у чараду падзей. Далучайцеся да юбілейнага марафону!

 

МАШЫНА ЧАСУ

Мы зазірнулі ў архівы газеты і падрыхтавалі рэтраспектыўны праект. Рубрыка “Нам 35!” дазваляе адправіцца ў падарожжа па знакавых момантах у жыцці краіны за апошнія 35 гадоў. Старт далі сімвалічна — у № 35. Вандравалі ў мінулае таксама ў №№36, 38. І працяг будзе!

 

У ЗАКУЛІССІ

“Культура” — гэта перш за ўсё людзі. Хто шчыруе над друкаванымі старонкамі? Прыадкрыем заслону — у рэдакцыйным закуліссі нашы работнікі дзеляцца самым патаемным. А на “Белым аркушы” чакаем вашы думкі! Прыгадайце свае гісторыі, звязаныя з газетай, раскажыце, якой бачыце яе ў будучыні. Гэта выдатны шанц стаць суаўтарам штотыднёвіка!

 

ЗА РАМКІ

Мы літаральна выйшлі за межы папяровых палос. Карэспандэнты не толькі пішуць рэпартажы, але і працуюць з чытачамі на фестывалях, праводзяць бліц-апытанні і творчыя сустрэчы.

 

У СЕЦІВЕ

На нашых інтэрнэт-пляцоўках таксама віруюць інтэрактывы і флэшмобы — не прапусціце цікавае!

 

НА ПІКУ

Святочны марафон завершыцца вялікай імпрэзай. Урачысты вечар будзе прасякнуты тэмай Года беларускай жанчыны.

Праект “Музыка жаночага хараства” аздобіць юбілейны канцэрт, а фотавыстава “У галоўнай ролі — жанчына” пакажа прыгажосць гераінь нашых публікацый.

Вядома, не забудзем пра тых, хто звычайна застаецца за кадрам, — адзначым найлепшых журналістаў і самых адданых чытачоў. Далучайцеся!

Служба інфармацыі “К”

MAX TikTok