"Капсула часу"

Апублiкавана: 16 верасня 2026 Афiша Музеі Мінск Вернісаж

Аўтар: Служба інфармацыі

18 верасня ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі "Капсула часу" (другі сезон). 

— Гэта сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Акадэміі фатаграфіі BFA, інвестыцыйнай кампаніі «Айгеніс» і друкаванага цэнтра «Карандаш», — распавялі нашай рэдакцыі ў музеі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы фіналістаў конкурсу, адабраныя членамі журы з больш як 200 заявак.

— Эксперты ацэньвалі не толькі тэхнічнае майстэрства, але і глыбіню аўтарскай задумы. Кожная фатаграфія – свайго кшталту «капсула часу». Яна захоўвае не толькі твары, месцы і падзеі, але і настрой эпохі, яе каштоўнасці, страхі, надзеі і мары. У гэтым сезоне ўдзельнікам прапанавалі стварыць або адкрыць уласную капсулу часу – асабістую, сямейную, дакументальную, — дадалі ва ўстанове.

Часовая экспазіцыя працягнецца з 18 верасня па 12 кастрыніка.

Служба інфармацыі “К”

MAX TikTok