Выстава “Іван Фяцісаў. Жывапісныя навелы”

21 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава “Іван Фяцісаў. Жывапісныя навелы”, прымеркаваная да 105-годдзя з дня нараджэння мастака, педагога, заслужанага дзеяча культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Якаўлевіча Фяцісава.

 

Творчасць жывапісца займае асаблівае месца ў беларускім жывапісе другой паловы XX стагоддзя дзякуючы спалучэнню рэалістычнай традыцыі і тонкага псіхалагізму.

— У экспазіцыі — каля 30 жывапісных работ мастака са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, калекцыі сям'і майстра, якія былі створаны у перыяд 1950–1990-х гадоў. Жанравы дыяпазон твораў ахоплівае партрэт, пейзаж, сюжэтна-тэматычную карціну, — распавялі ва ўстанове. — Таксама будуць прадстаўлены асабістыя рэчы Івана Якаўлевіча Фяцісава, лісты і фатаграфіі з сямейнага архіва.

Выстава будзе працаваць да 30 верасня.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 28 жніўня ў 15:00.

Служба інфармацыі “К”

MAX TikTok